Алег Хадоска
Алег Ігаравіч Хадоска
21.03.64 - … Беларускі кампазітар. Прафесар. Загадчык кафедры кампазіцыі.
1964
Нарадзіўся ў Алма-Аце (Рэспубліка Казахстан).
1985
Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу студэнтаў-кампазітараў у г.Маскве.
Створаны Струнны квартэт № 1.
1987
Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (клас кампазіцыі А.Багатырова).
Другі раз стаў лаўрэатам Усесаюзнага конкурсу студэнтаў-кампазітараў у Маскве.
Створана кантата «Песні Белай Русі».
1988
Уступіў у Беларускі саюз кампазітараў.
Узнагароджаны сярэбраным медалём ВДНГ СССР.
Створаны Струнны квартэт № 2.
1989
Скончыў асістэнтуру-стажыроўку пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (клас А.Багатырова).
Стаў артыстам Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі імя Р.Шырмы.
Створаны балет «Залаты ключык» (клавір).
2000
Пачаў выкладаць у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
2003
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.
2004
Перайшоў на асноўную працу ў БДАМ на пасаду старшага выкладчыка.
2005
Уступіў у Беларускі саюз музычных дзеячаў.
2009
Стаў лаўрэатам Рэспубліканскай прэміі «Залаты Купідон».
Удзельнічаў у якасці члена журы на Міжнародным фестывалі «Моладзь за Саюзную дзяржаву» (г. Растоў-на-Доне).
2010
Член журы Рэспубліканскага конкурсу «Зорка ўзышла над Беларуссю» і Фестывалю-конкурсу нацыянальнай харавой музыкі «Рэха».
2011
Лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі.
2012
Атрымаў званне дацэнта кафедры кампазіцыі.
2020
Прафесар кафедры кампазіцыі.
2021
Другі раз стаў лаўрэатам Нацыянальнай тэатральнай прэміі.
2022
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны і Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
2023
Прызначаны загадчыкам кафедры кампазіцыі, зацверджаны ў навуковым званні прафесара.
Сярод вучняў — лаўрэаты міжнародных конкурсаў Е.Еўневіч, І.Кулагіна, Е.Лабан, кампазітар Ю.Цагойка.
Cпіс духоўных твораў:
- 1993 — Літургія Іаана Залатавуста
- 1997 — «Усяночнае дбанне»
- 1998 — Харавы канцэрт «Памяці Альфрэда Шнітке» (на словы М.Ламаносава і Г.Дзяржавіна)
- 1999 — Кантата для змешанага хору «Псалмы-калядкі»
- 2008 — Песня «Ave Maria» (на словы А.Скарынкіна)
- 2009 — «Stabat Mater» для меца-сапрана, змешанага хору і сімфанічнага аркестра (партытура і клавір)
Творы гэтага кампазітара
- Дабраславі, душа мая, Госпада — Алег Хадоска ( PDF , MP3 )
- Багародзіца Дзева, радуйся — Алег Хадоска ( PDF , MP3 )