Пра нас
Мы — група беларусаў, якія жывуць у Францыі і якія арганізуюць праваслаўныя набажэнствы на беларускай мове. Наша першая беларуская літургія адбылася ў сакавіку 2023 года.
Мы супрацоўнічаем з беларусамі Польшчы, якія перакладаюць малітвы з грэцкай на сучасную беларускую мову, і адаптуем музыку беларускіх кампазітараў да гэтых перакладаў. Мэта гэтага сайта — падзяліцца вынікамі нашай працы з беларусамі па ўсім свеце.
Падзякі
Сардэчна дзякуем Беларускай супольнасці капліцы св. Рыгора Перадзэ (Польская аўтакефальная праваслаўная царква) за пераклады і сумесную працу.
Шчыра дзякуем распрацоўшчыкам канвертара лацінкі за дапамогу з беларускім тэкстам у лацінскім алфавіце.
Выказваем глыбокую ўдзячнасць Яго Эмінэнцыі, Мітрапаліту Францыі, Іпатымнаму Экзарху Еўропы Дзімітрыю за дабраславенне служыць беларускія літургіі ў Францыі і дапамогу ў арганізацыі каляднага канцэрта нашага ансамбля “Папараць-Кветка”.
Захапляемся беларускімі святарамі Парыжа, без якіх не маглі б адбывацца набажэнствы па-беларуску.
Выказваем найглыбейшую ўдзячнасць беларускаму ансамблю Парыжа “Папараць-кветка”, без якога гэтая музыка б не ажывала штомесяц падчас нашых літургій, а таксама канцэртаў і фестываляў!
Сардэчна дзякуем кіраўніцы рускага хора Парыжа “Знаменне” Кацярыне Анапольскай за веру ў нас і магчымасць для нашага ансамбля браць удзел у шматлікіх канцэртах і фестывалях.
Выказваем падзяку опернай спявачцы Кацярыне Янавай за запрашэнні нашага ансамбля на яе сольныя канцэрты.
Дзякуем арганізатарам фестываля Святога Роха за магчымасць для нашага ансамбля стаць яго ўдзельнікам.
Таксама выказваем падзяку асацыяцыі “Праблемы вывучэння ранняга хрысціянства” (Enjeux de l’Étude du Christianisme des Origines) за запрашэнні для нашага ансамбля прыняць удзел у міжцаркоўным фестывалі хрысціян Усходу і Захаду.
Ліцэнзія
Усе ноты і запісы на гэтым сайце распаўсюджваюцца на ўмовах ліцэнзіі CC BY-NC-ND 4.0 (Attribution — NonCommercial — NoDerivatives). Гэта значыць:
- Вы можаце свабодна спампоўваць іх і выкарыстоўваць у літургічных мэтах.
- Вы павінны пазначыць аўтарства (кампазітар, аранжыроўка, пераклад).
- Вы НЕ можаце прадаваць ноты ці запісы.
- Вы НЕ можаце распаўсюджваць змененыя версіі без асобнага дазволу.
Калі вы хочаце выкарыстаць гэтыя матэрыялы інакш — звярніцеся да нас праз старонку Кантакт.