Дзiмiтрый Салаўёў

Дзiмiтрый Салаўёў

Дзмітрый Мікалаевіч Салаўёў
21.09/03.10.1843—21.12.1909/03.01.1910
Рускі царкоўны кампазітар; педагог; дырэктар канцылярыі обэр-пракурора Св. Сінода (1896—1909), тайны саветнік.

1857—1863
Навучанне ў Яраслаўскай духоўнай семінарыі.
У Яраслаўлі пазнаёміўся са знакамітым харавым дырыжорам і кампазітарам князем Ю. Галіцыным, які паўплываў на яго станаўленне як музыкі.

1871
Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта.
Падчас вучобы ён займаўся са студэнцкім хорам, якім кіраваў і пасля заканчэння ўніверсітэта.

Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў выкладчыкам лацінскай мовы ў 1-й гімназіі.

1886—1890
Быў інспектарам і выкладчыкам рускай мовы 3-й Пецярбургскай гімназіі.

1890—1895
Узначальваў 6-ю гімназію. Стварыў хор і аркестр з навучэнцаў.

1893
За рукапісны нарыс пра гісторыю музыкі ў Расіі яму было прысвоена званне члена музычнай акадэміі Св. Цэцыліі ў Рыме.

З 1896
Пагадзіўся заняць пасаду дырэктара канцылярыі обэр-пракурора Св. Сінода, пасля шматлікіх настойлівых запрашэнняў К.Пабеданосцава.

21.12.1909/03.01.1910
Памёр i пахаваны на могілках Аляксандра-Неўскай лаўры.

Плённай сферай дзейнасці Дзмітрыя Мікалаевіча стала кампазітарская творчасць, якая складаецца з гарманічных апрацовак традыцыйных напеваў, а таксама ўласных духоўных і свецкіх твораў.
Да ўласных духоўных твораў належаць спевы з розных багаслужбовых чыноў. З’яўляецца аўтарам «Літургіі старажытнага напеву». Удзяляў увагу старажытным напевам. Звяртаўся да апрацоўкі спеваў знаменнага, грэцкага і кіеўскага напеваў. Як выключны знаўца, склаў апісанне крукавых нотных кніг, якія знаходзіліся ў бібліятэцы Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Ён таксама шмат працаваў над вывучэннем грэцкага тэксту багаслужбовых кніг і над супастаўленнем іх са славянскім перакладам, які прызнаваў надзвычай блізкім да арыгінала.
Стаў аўтарам навучальных дапаможнікаў і курсаў па царкоўных спевах, а таксама шэрага артыкулаў і рэцэнзій.
Даткліва і беражліва ставіўся да традыцыйных напеваў, захоўваючы іх у першазданным выглядзе (за рэдкімі выключэннямі).

Гарманізацыі Д.Салаўёва па гэты дзень запатрабаваныя на клірасах.

Творы гэтага кампазітара