Мікола Бутома

Мікола Бутома

Мікалай Уладзіміравіч Бутома
1905–1983 гг. Беларускі царкоўны кампазітар, рэгент.

1905
9 мая нарадзіўся ў г.Гомель ў сям’і Уладзіміра Пятровіча Бутомы, выпускніка Магілёўскай духоўнай семінарыі.

1907
Бацька быў рукапаложаны ў свяшчэнны сан да Праабражэнскай царквы Гомеля.

1910-я гады
Атрымаў адукацыю ў гомельскай гімназіі. З дзяцінства ўдзельнічаў у царкоўным набажэнстве: спяваў і чытаў на клірасе, пазней самастойна кіраваў царкоўным хорам. У Праабражэнскай царкве прагучалі яго першыя музычныя творы. На фарміраванне МБ як музыкі паўплывала традыцыя рускага царкоўнага харавога мастацтва пачатку XX стагоддзя, творчасць Аляксандра Архангельскага, Паўла Часнакова, Аляксандра Грэчанінава, а таксама шматлікія нотныя выданні таго часу. Падтрымку маладому музыку аказвала княгіня Ірына Іванаўна Паскевіч.

1920-я гады
Вучыўся ў чыгуначным тэхнікуме, аднак быў выключаны з-за паходжання з сям’і святара. Пазней спрабаваў атрымаць вышэйшую адукацыю ў гандлёвым інстытуце. Меў здольнасці да матэматыкі, пісаў вершы, меў каліграфічны почырк і самастойна афармляў рукапісныя музычныя зборнікі малюнкамі.

1925
Напісаў першыя значныя музычныя творы. Пачаў актыўна займацца кампазітарскай дзейнасцю ў галіне царкоўнай музыкі. У гэты перыяд супрацоўнічаў з беларускім кампазітарам А. Я. Туранковым, якога лічаць адным з заснавальнікаў беларускай масавай песні, хору і раманса. МБ разглядаўся як яго адораны вучань.

1927
Бацька кампазітара, протаіерэй Уладзімір Бутома, быў арыштаваны пасля адпраўлення паніхіды па імператару Мікалаю II і адпраўлены ў ссылку тэрмінам на шэсць гадоў. Неўзабаве Праабражэнская царква была закрыта. Да гэтага часу МБ ўжо быў жанаты і, баючыся арышту, пераехаў у Добруш, дзе стаў рэгентам царкоўнага хору.

1928
У Добрушы нараджаецца дачка Валянціна. Папярэджаны аб магчымым арышце па даносе мясцовых камсамольскіх актывістаў, Бутома разам з сям’ёй вяртаецца ў Гомель. Узімку працаваў у брыгадзе па расчыстцы чыгуначных шляхоў ад снегу. Пазней уладкаваўся бухгалтарам на чыгунку і прапрацаваў бухгалтарам усё жыццё. Выгадаваў дваіх дзяцей – дачку Валянціну і сына Уладзіміра.

1930-я гады
Да 1929 года ў Гомелі былі закрыты ўсе праваслаўныя храмы. З 1933 года ўзмацніліся рэпрэсіі супраць духавенства і вернікаў. Нягледзячы на гэта працягваў пісаць царкоўную музыку.
У 1934 годзе бацька МБ вяртаецца ў Гомель з ссылкі, аднак у жніўні 1937 года ён быў зноў арыштаваны разам з іншымі гомельскімі свяшчэннаслужыцелямі. 1 лістапада быў расстраляны пад Гомелям. Бацька быў ідэалам для МБ і адыграў значную ролю ў выхаванні сына.

1941–1945
Падчас Вялікай Айчыннай вайны пасля адкрыцця храмаў у акупаваным Гомелі аднавілася царкоўнае жыццё. МБ працягваў займацца царкоўнай музыкай.

Пасля 1945 года
Стаў рэгентам хору Петрапаўлаўскага сабора Гомеля. Пасля закрыцця сабора кіраваў хорам Мікольскай царквы. Займаўся аднаўленнем рукапісаў, пашкоджаных у гады вайны.

1950–1960-я гады
Перыяд найвышэйшай творчай актыўнасці кампазітара.
Стварыў асноўныя творы царкоўнага рэпертуару: літургіі, усяночныя, трапары і кандакі, спевы вянчання, запрычасныя і больш за 20 харавых канцэртаў.
Усяго напісаў каля 300 твораў царкоўнай музыкі.
Поўнае сабранне сваіх твораў МБ размясціў у дзесяці зборніках, а менавіта: «Усяночнае трыванне» (101 твор), «Літургія» (116), Канцэрты (19), «Ірмасы нядзельныя» (14), «Ірмасы святочныя» (40), «Страсны тыдзень» (39), «Спевы вялікіх святаў» (205), «Спевы Акафістаў» (55), «Спевы Літургіі Ранейасвячоных дароў і Пасіі» (36).
У аўтарскім рукапісе зборніка царкоўных спеваў «Усяночнае трыванне № 4», МБ піша:

«Кампазіцыі гэтага зборніка напісаны з улікам патрэб і практычных магчымасцей харавых калектываў цяперашняга часу. Гарманізацыя ўсіх прапанаваных мною спеваў простая і даступная невялікім харавым калектывам».

Яго творы атрымалі распаўсюджванне ў храмах Гомеля і Гомельскай вобласці, а таксама ў Бранску, Санкт-Пецярбургу, Кіеве, Чарнігаве, Мінску, Барнауле, Луцку, Паўлаўску і іншых гарадах.
Падтрымліваў перапіску з рэгентамі і царкоўнымі музыкамі Беларусі, Расіі, Украіны і Казахстана, рассылаў уласныя творы і пісаў музыку па заказах царкоўных хароў. Музычны стыль характарызуецца малітоўнасцю, меладычнасцю, класічнай гарманізацыяй і практычнай даступнасцю для невялікіх царкоўных калектываў.

Да 1965
У вольны ад асноўнай працы час, ён 18 гадоў выконваў абавязкі рэгента царкоўнага хору ў Гомельскім саборы святых Пятра і Паўла і ў храме свяціцеля Мікалая.

1970–1980-я гады
Нягледзячы на пагаршэнне здароўя і цяжкае захворванне ног, працягваў перапісваць і афармляць партытуры. Яго познія рукапісы захоўвалі акуратнасць і каліграфічную якасць.

1983
26 кастрычніка памёр у Гомелі.

Талент МБ быў шматгранны: ён меў выдатныя веды ў матэматыцы, сачыняў вершы, меў прыгожы почырк. Яго рукапісныя творы ўпрыгожаны ўласнымі малюнкамі.

Титульный лист рукописного нотного сборника Н. В. Бутомо с подписью автора. Ступени. – 2004. – № 1. – С. 21.

Мікалай Уладзіміравіч Бутома лічыцца адным з найбуйнейшых беларускіх кампазітараў праваслаўнай царкоўнай музыкі XX стагоддзя.
Ён стварыў уласны корпус богаслужбовага рэпертуару, які аказаў значны ўплыў на царкоўна-пеўчую традыцыю Беларусі і іншых рэгіёнаў Усходняй Еўропы.
Мікалай Бутома стаіць у адным шэрагу з іншымі знакамітымі дырыжорамі і кампазітарамі, якія ўзнялі рэлігійную музыку на новы ўзровень.

Творы гэтага кампазітара